Навіны

Крымінальную справу супраць супрацоўнікаў «Маёнтак Падароск» спынілі. Але маёмасць забралі

Крымінальная справа супраць супрацаўнікоў ПТУП «Маёнтак Падароск» спыненая за адсутнасцю складу злачынства. Пра гэта расказаў ужо былы ўладальнік маёнтка Павел Падкарытаў. Але 23 студзеня аддзел культуры забраў будынкі былой сядзібы Бохвіцаў.

Размова ідзе аб крымінальнай справе па нясплаце падаткаў і страхавых узносаў з заробкаў працаўнікоў амаль на 400 000 рублёў. Яе распачалі ў лістападзе 2022 года.

Тады затрымалі дырэктара Юрыя Меляшкевіча, фінансавага дырэктара Дзмітрыя Карабача і бухгалтарку Вольгу Балтрукевіч. Вольга выйшла на волю пасля 72 гадзін затрымання, Меляшкевіч — у красавіку 2023 года, Балтрукевіч — невядома калі. Таксама па справе праходзіў супрацоўнік Фонду «Вяртанне» Сяргей Макарэвіч, які таксама выйшаў па даручальніцтве. Цяпер стала вядома, што справу спынілі.

«Як той казаў, адна навіна добрая, іншая — благая. Крымінальная справа супраць працаўнікоў „Маёнтак Падароск“ — спыненая за адсутнасцю складу злачынства. Аддзел культуры забраў будынкі былой сядзібы Бохвіцаў. Прысабечыў паралельна яшчэ і чужой маёмасці», — напісаў Павел Падкарытаў у сацсетках. Вядома, што Ваўкавыскі райвыканкам зрабіў гэта з дапамогай судовага выканаўцы.

«Маёмасць — гэта недабудаваныя, не далучаныя да будынкаў і не ўведзеныя сеткі вадаправода і каналізацыі. Гэта мая маёмасць, якую я не купляў у Аддзела культуры і якую не павінен вяртаць, паколькі яна не ўваходзіць у склад набытай раней нерухомасці», — патлумачыў Павел. Ён будзе абскарджваць гэтае адабранне.

Пра тое, што ва ўладальніка «Маёнтка Падароск» Паўла Падкарытава забіраюць увесь комплекс будынкаў, стала вядома ў лістападзе 2023 года. Усе дамовы з ім разарвалі па выніках двух судовых працэсаў. Цяпер ім будзе валодаць мясцовы аддзел культуры. Прычынай стала «невыкананне ўмовы па ўводзе аб’ектаў у гаспадарчы абарот».

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024