Расійскі ўласнік “Алмі” мяняе стратэгію: закрыў арганізацыі ў Расіі і “трансфармуе” бізнес у Беларусі – частку пераводзіць у дэвелаперскую схему, растлумачыў кіраўнік МАРТ Аляксей Багданаў.

Перамены не звязаныя з пастановай 713 [аб рэгуляванні цэнаўHrodna.life], падкрэсліў Багданаў.

Частку крамаў галоўны акцыянер «Алмі» мае намер захаваць, сказаў Багданаў для ileх.by. Банкі прызналі іх стабільнае становішча. Крамы з горшай сітуацыяй зачыняць, а пляцоўкі здадуць у арэнду. Такімі аб’ектамі ўжо зацікавіліся «Еўраопт», «Дыяніс» і «Суседзі». З іншымі рытэйлерамі вядуць перамовы.

Да нядаўняга часу ў Гродне працавала сем крамаў “Алмі”. Зараз працуюць шэсць. Пяць з іх адкрытыя да 01.00. Адна – на Альшанцы – зачыненая. У Гродне “Алмі” падтрымліваў паліятыўны цэнтр Гродзенскага дзіцячага хоспіса.

Расійскі бізнес беларускага паходжання

З 2005 года ўраджэнец Пінска Аляксандр Зарыбка стаў будаваць сетку “Алмі” ў Беларусі і Расіі (назва складаецца з першых складоў імя і імя па бацьку бізнесмена). У сярэдзіне 2006 года ўтварылася група кампаній “Алмі”, а ў 2016 годзе яна запусціла тавары пад уласнай гандлёвай маркай “I’m Happy”. У 2016 годзе Зарыбка прадаў апошнія 30 расійскіх «Алмі». На той момант у Беларусі працавалі 40 яго крам пад шыльдай «Алмі» і 10 – «Закрама». Тады ж нідэрландская кампанія SPAR International прадаставіла даччынай кампаніі Almi Group ЗАТ “Юніфуд” ліцэнзію на кіраванне брэндам SPAR у Беларусі. Да 2020 года планавалі адкрыць 60 супермаркетаў SPAR у Беларусі,
але па факце пераназвалі толькі каля 10. З часам некаторыя з іх закрыліся. У Гродне SPAR адкрылі ў 2019 годзе на вуліцы Пушкіна. Зараз беларуская старонка SPAR не працуе.

Цяпер у гандлёвую сетку “Алмі” ўваходзіць каля 40 гандлёвых аб’ектаў. На сайце сеткі ёсць адрасы крам SPAR, але без згадвання брэнда.

Чытайце таксама: