У Гродне на Вадохрышча традыцыйна арганізуюць купель на Юбілейным возеры. Акунуцца ў палонку можна будзе 19 студзеня 2024 года, паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.
Масавае купанне на Вадохрышча будзе адбывацца з 13:00 да 19:00. У 12:30 адбудзецца асвячэнне купелі.
Побач з купеллю будуць дзяжурыць вадалазы, ратавальнікі, а таксама медыкі.
Правілы купання ў палонцы
- Заходзіць за спецыяльныя агароджы, прыводзіць з сабой жывёл забаронена.
- Знаходзіцца ў вадзе варта не больш за хвіліну.
- Пры акунанні не варта залазіць пад ваду з галавой — сасуды галаўнога мозгу наўрад ці гатовыя да такога шоку.
- Акунацца варта пры глыбіні, калі вы дасягаеце нагамі дна.
- Пры ўваходзе першы раз старайцеся хутка дасягнуць патрэбнай вам глыбіні, але не плавайце.
- Пасля купання варта расцерці цела махровым ручніком і надзець сухую вопратку.
- Купанне дзяцей павінна праходзіць толькі пад наглядам бацькоў ці дарослых.
Варта сур’ёзна паставіцца да зімовых купанняў, асабліва калі гаворка ідзе пра дзяцей. Для непадрыхтаванага арганізма гэта можа стаць шокам. Самае галоўнае — не ўжываць спіртное. Апошні прыём ежы — за паўтары-дзве гадзіны да акунання — павінен быць каларыйным.
Якое будзе надвор’е
19 студзеня сіноптыкі прагназуюць воблачнасць. Тэмпература паветра днём будзе -3 градусы, а вечарам -4.