Навіны

У БХМД у Гродне абслугоўваць пацыентаў будзе штучны інтэлект

AI-сістэму абслугоўвання пацыентаў прыёмнага аддзялення плануюць выкарыстоўваць у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне. Для стварэння праграмна-апаратнага комплексу і ўкаранення яго ў працу шукаюць выканаўцу.

Сістэма дазволіць арганізаваць адзіную чаргу кіравання патокам пацыентаў і аўтаматызаваць працэс іх абслугоўвання пры шпіталізацыі.

У выніку чакаецца, што пацыенты будуць менш чакаць, на медперсанал знізіцца нагрузка, а дакладнасць дыягназаў падвысіцца. Таксама павінна павысіцца прапускная здольнасць прыёмнага аддзялення — за той жа час можна будзе абслугоўваць больш пацыентаў.

AI сістэма ўключае:

  • інтэлектуальны колл-цэнтр — ён будзе аўтаматычна прымаць і апрацоўваць званкі, планаваць прыём з улікам бягучай загружанасці і атрымліваць з інфармацыйнай сістэмы інфармацыю пра пацыента.
  • электронная рэгістратура — яна дазволіць пацыентам зарэгістравацца праз кіёск самаабслугоўвання, накіруе пацыентаў у адпаведны бокс або да спецыяліста, будзе кіраваць чэргамі і адлюстроўваць час прыёму на дысплеях.
  • AI асістэнт лекара — за ім збор анамнезу з выкарыстаннем алгарытмаў і прадастаўленне інфармацыі ўрача ў фармаце даўрачэбнага агляду.
  • модуль кіравання дадзенымі — кіраванне дадзенымі з аналізам, справаздачнасцю і абаронай.
    адміністрацыйны модуль — кіраванне наладамі сістэмы, карыстальнікамі і доступамі, маніторынг і справаздачнасць.
  • модуль справаздачнасці і аналітыкі — генерацыя справаздач.

Для пацыентаў з’явяцца кіёскі самаабслугоўвання — панэльныя ПК з сэнсарнымі экранамі, друкаркамі для друку талонаў з магчымасцю падлучэння сканараў дакументаў. Для бяспекі будзе выкарыстоўвацца шматузроўневая сістэма праверкі сапраўднасці з выкарыстаннем пароляў і/або біяметрыі і рэзервовае капіраванне. Персанал навучаць усім гэтым карыстацца.

У перспектыве хочуць распрацоўваць новыя модулі для інтэграцыі з перадавымі медыцынскімі тэхналогіямі - тэлемедыцынай і разумнымі медыцынскімі прыладамі.

Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Гродна правяла запыт цэнавых прапаноў. На сістэму з уласных сродкаў выдаткуюць 45 000 рублёў. Пастаўкай зоймуцца c 22 студзеня па 21 сакавіка 2024 года.

Паступіла адна прапанова — ад ТАА «ВОТКЛІК». Яго і прызналі пераможцам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024