Фота ілюстрацыйнае: by24.org
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама шукае газету, якая размесціць яго публікацыі ў газетах. Яны будуць з’яўляцца да 24 снежня 2024. На гэта з гарадскога бюджэту вылучаюць 120 000 рублёў. Прэтэндаваць на грошы могуць толькі дзяржаўныя СМІ, якія і так фінансуюцца з бюджэту.
Ідэолагі праводзяць запыт цэнавых прапаноў.
Газета павінна выходзіць не менш за два разы на тыдзень, за выключэннем святочных і выхадных дзён. Тыднёвы тыраж газеты павінен складаць 20−25 тысяч экз. Аб’ём газеты павінен складаць не менш за 2460 паласы фармату А3 за год, маляўнічасць газеты 4+1, 4+4. Магчымасць публікацыі матэрыялаў не менш за 5 палос фармату А-3 у адным нумары на тыдзень.
Распаўсюджвацца газета ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці павінна праз «Белсаюздрук» і «Белпошту», праз рознічную гандлёвую сетку.
Фактычна, прэтэндаваць на гэта могуць толькі дзяржаўныя СМІ. Гэта значыць, што яны будуць публікаваць тэксты аблвыканкаму за асобнае ўзнагароджанне.
Усяго гэтыя публікацыі зоймуць плошчу 133 333 см2.
Чытайце таксама: Рэдакцыя Hrodna.life сабрала 10 адзнак на конкурсе рэгіянальнай прэсы
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…