Навіны

На Карла Маркса ў Гродне адкрываецца сушы-бар «Тунец»

Установу рыхтуюць да адкрыцця на Карла Маркса, 10/1. Раней там было кітайскае кафэ «Юань», да гэтага — адна з першых у Гродне піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza». У меню — больш за восемдзясят відаў ролаў.

Папярэдне дастаўка будзе даступная ўжо з 16 студзеня, а афіцыйнае адкрыццё «Тунца» плануюць да выхадных 20−21 студзеня, піша Telegram-канал «Туси в Гродно».

«Інтэр'ер пакуль уладкоўваем, для спакойных і ўтульных вечароў у коле блізкіх», — распавяла каналу ўладальніца ўстановы.

У новай установе будзе шмат акцый. Напрыклад, «шчаслівыя гадзіны» з 11.00 да 16.00, калі на пэўныя сэты будзе зніжка 50%, бонусы для пастаянных кліентаў і зніжкі 15% для імяніннікаў.

Сушы-бар будзе адкрыты штодня, з 11.00 да 23.00.

«Тунец» пакуль займае толькі левую частку памяшкання. Да яго менш за год там знаходзілася кафэ з кітайскай кухняй «Юань», а яшчэ раней — адна з першых у Гродна піцэрый з дастаўкай «Go-Go Pizza», «Кальянная № 1» і папулярны 20 гадоў таму бар «Містэр Твістар».

Што ў меню?

У меню сушы-бара «Тунец» — 11 відаў сушы, 40 відаў класічных ролаў, 26 відаў цёплых, дзевяць — міні-ролаў, шэсць — у выглядзе сэндвічаў, 13 відаў кета-ролаў (без рысу). Таксама ўстанова прапануе ўжо падабраныя цёплыя, халодныя і мікс наборы ролаў.

Акрамя ролаў і сушы, можна абраць з сямі варыянтаў вока, ёсць 10 відаў покэ (салатаў), чатыры варыянты супу міса. Прапануюць таксама піцы, нагетсы, бульбу-фры, крабаў-фры, смажаныя крэветкі і ролы ў тэмпуры. Асобна вынесены прапановы для вегетарыянцаў. Па жаданні можна дадаць тапінгі: класічныя соевая падліўка, васабі і імбір, а таксама соусы шрырача, арэхавы, тэрыякі, унагі, спайсі, часнычны, сырны і іншыя.

Месца адрываюць па франшызе

«Тунец» — франшыза сеткі рэстаранаў са службай дастаўкі, прадстаўленая ў Расіі і Беларусі. Ёй належыць 100 франчайзі і больш за 130 сушы-бараў. Адзіная пакуль кропка гэтай франшызы з’явілася ў Гродне ў канцы 2023 года на Кляцкова, 15А. Там зараз можна толькі зрабіць замову.

Чытайце таксама: Беларусы за мяжой гатуюць нацыянальныя стравы: топ-5 рецэптаў ад шэф-кухараў да святаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025