Навіны

У Гродзенскі аблвыканкам шукаюць прыбіральшчыкаў, слесара і сісадміна: вось якія заробкі ім гатовы плаціць

Шэсць вакансій у Гродзенскім аблвыканкаме з’явіліся на партале службы занятасці 29 снежня 2023 года. На іх звярнула ўвагу «Газета Слонімская». Вось якія заробкі прапануюць у гэтай установе Гродна.

Фота ілюстрацыйнае: iStock

Больш за ўсё ў Гродзенскім аблвыканкаме зможа зарабіць адміністратар сетак. Каб уладкавацца на гэтую пасаду патрэбная вышэйшая адукацыя. Выканкам прапануе пастаянную працу ў адну змену на адну стаўку. Зарплата ў гэтым выпадку складзе 1220 руб. (тут і далей — заробкі да выліку падаткаў).

Электрамеханік-электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электрычнага абсталявання заробіць менш. Яму ў аблвыканкаме гатовы плаціць 752−770 рублёў. Наймальнік шукае спецыяліста з трэцім разрадам і адпаведнай прафесійна-тэхнічнай адукацыяй.

Падобны заробак у слесара-сантэхніка — 748 рублёў.

З агульнай сярэдняй адукацыяй гатовы ў аблвыканкаме ўзяць на працу прыбіральшчыкам памяшканняў. На гэтую пасаду шукаюць трох супрацоўнікаў. Зарплата прыбіральшчыка складзе 690 рублёў.

Чытайце таксама: Базавая велічыня ў Беларусі ў 2024 годзе вырасла да 40 рублёў

Якія сярэднія заробкі ў Гродне

Усе гэтыя вакансіі прапануюць заробак ніжэйшы за сярэдні па Гродне і вобласці. У лістападзе 2023 года намінальная налічаная сярэдняя зарплата ў Гродне склала 1991,1 рубля. У Гродзенскай вобласці - 1783,9 рубля.

Гэта заробкі да выплаты падаткаў і страхавых узносаў, гэта значыць, на рукі работнік атрымлівае менш — трэба адняць 13% падаходнага падатку і 1% узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Падзяліцца
Меткі: грошыпраца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025