Пасля навагодніх святаў беларусы пачалі вяртацца ў краіны Еўрасаюза. Больш за 200 прыватных аўтамабіляў стаяць у чэргах на мяжы. “Каменны Лог” і “Беняконі” – самыя загружаныя пункты пропуска.

Колькі аўтамабіляў стаіць у чарзе на мяжы
Паводле стану на 12:00 3 студзеня самы загружаны пункт – “Каменны Лог”. Там у чарзе стаіць 80 легкавых аўтамабіляў. Другі па загружанасці – “Беняконі” – 60 аўтамабіляў. Па 40 аўтамабіляў у чэргах на “Прывалцы” і “Катлоўцы”. Менш за ўсё прыватнага транспарта ў пункце пропуску – “Брэст” – 20 аўтамабіляў. Затое там найбольшая чарга аўтобусаў – 14. Такія лічбы можна пабачыць на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Паслянавагоднія чэргі на мяжы з Польшчай ужо пайшлі на спад. У “Брэсце” 2 студзеня ў другой палове дня адначасова ў чарзе стаяла да 220 аўто, у ноч на 3 студзеня – да 250. На мяжы з Літвой яны наадварот растуць – у “Каменным Логу” 2 студзеня на выезд з краіны чакалі адначасова не больш за 35 машын, цяпер жа – 80.
На праходжанне мяжы – дзевяць гадзін
Удзельнікі чата “ГраницаBY” у Telegram пішуць, што на беларуска-літоўскай мяжы прыехалі ў зону чакання ў 22 гадзіны 2 студзеня, а станам на 8 раніцы 3 студзеня чакалі праходжання літоўскай мяжы. Перад імі было яшчэ 12-15 аўтамабіляў.
Падобную інфармацыю напісаў іншы карыстальнік чата. Ён прыехаў на мяжу ў 23:30 і толькі ў 7:30 ён прайшоў беларускі памежны кантроль.
Яшчэ адзін карыстальнік, але ўжо на беларуска-польскай мяжы, напісаў, што праходжанне кантролю ў яго заняло дзевяць гадзін. “РБ-РП 9 гадзін у суме без рэнтгена, але ехаў у нас праз чырвоны калідор. У гадзіну ночы па нашым заняў чаргу перад зонай чакання, у 10 раніцы выехаў праз шлагбаум ад палякаў”.
Чытайце таксама: У «Прывалцы» — 12 гадзін, у «Цярэспалі» — 14. Што адбываецца на межах Беларусі з ЕС паміж святочнымі «патопамі», і калі наступны


