Гандлёвая сетка OZ.by склала рэйтынг тавараў, якія жыхары Гродзенскай вобласці купляюць перад Новым годам. Самыя папулярныя – календары, настолкі і кнігі, паведаміў блог s13.ru.

У топе - календары, настолкі і ласункі. Што гродзенцы купляюць у падарункі на Новы год
Крама ОZ у Гродне. Архіўнае фота Hrodna.life

Лідар рэйтынга – настольныя календары на 2024 год. Адзін з самых папулярных – каляндар-матыватар “Радости внутри” з натхняльнымі штодзённымі выказваннямі. Таксама сярод папулярных тавараў – беларускамоўны каляндар “Простыя крокі”.  

На другім месцы – настолкі. У Гродне купляцюць гульню “Мова. Цудоўная”, The memas, “Імаджынарыум”, “Шчырасць” і “Мэмо”. На трэцім месцы – карціны па нумарах. Часцей за ўсё гэта выявы катоў.

Што яшчэ купляцюць гродзенцы ў Oz.by

У топе навагодніх падарункаў ласункі – шакаладныя фігуркі дракона ў святочнай каробачцы, адвэнт-календары і наборы печыва з навагоднімі прадказаннямі.

Сярод кніг у якасці падарунка гродзенцы абіраюць “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйлза Льюіса, “Калядныя гісторыі” Чарльза Дыкенса, “Курыны булён для душы. Дух Калядаў” Эмі Нюмарка, а таксама “У калядную ноч” Антона Чэхава.

Акрамя гэтага гродзенцы часта купляюць падарункавыя наборы касметыкі, гаджэты, гаспадарчую хімію. Перад Новым годам у крамах OZ фіксуюць рост папулярнасці тавараў з сусвету Гары Потэра – сувенірныя чароўныя палачкі, кніжныя боксы і свечы.

Чытайце таксама:  Крама OZ Home з таварамі для дома пачала працаваць у Гродне