Навіны

У Фарным касцёле ў Гродне на Каляды працаваў АМАП

На ўваходзе ў cабор Святога Францішка Ксаверыя на святочнай імшы 24 снежня працаваў АМАП у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.

Раней міліцыя паведаміла, што «забяспечыць парадак» у перыяд калядных набажэнстваў.

«На тэрыторыі Гродзенскай вобласці пройдуць набажэнствы, удзел у якіх прыме вялікая колькасць грамадзян. Для забеспячэння грамадскага парадку паблізу храмаў будуць несці службу супрацоўнікі міліцыі», — напісалі ў міліцыі.

Таксама яны збіраліся кантраляваць дарогі і шукаць нецвярозых кіроўцаў і прасілі паведамляць аб падазроных прадметах.

Чытайце таксама: На Савецкай плошчы ў Гродне ўсталююць флагшток вышынёй з Фарны касцёл

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025