Лідчанка размясціла ў агульным доступе ў Instagram БЧБ-сцяг і не выдаліла яго. Тым самым, палічыў суд, яна прыняла ўдзел у пікетаванні, не атрымаўшы дазвол ад райвыканкама. Яе судзілі за пікет паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП у судзе Лідскага раёна. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
Лідчанка прызнала віну. Яе аштрафавалі на 10 базавых велічынь (370 рублёў) 28 лістапада.
Жанчына — майстар участка на мясцовым прадпрыемстве і маці малалетняга дзіцяці. Магчыма, яе тэлефон праверылі падчас зачыстак у Лідзе.
Тэлефон, які палічылі сродкам здзяйснення правапарушэння, ужо канфіскаваны па іншай адміністрацыйнай справе. Верагодна, жанчыну судзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Чытайце таксама: Праваабаронца спытаў, ці можна пікетаваць у Facebook з БЧБ-сцягам. Вось што адказаў гарвыканкам