Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з прыгожымі заходамі на балконе і яркімі акцэнтамі

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з аўтарскім рамонтам на вул. Дзяржынскага, 133а. Яе інтэр'ер зроблены з яркімі акцэнтамі, гасціную сумясцілі з кухняй, а мэблю вырабілі па індывідуальных эскізах. У ваннай — стыльная чорная плітка і шмат месца для захоўвання рэчаў. Кватэра гатовая да пераезду.

Кватэра размешчана на апошнім паверсе 16-павярхоўкі. У ёй можна сустракаць заходы і світанкі. Месца для гэтага ёсць на ўцепленым балконе. Агульная плошча кватэры — 57, 9 кв. м.

Інтэр'ер вытрыманы ў сучасным стылі. Убудаваная мэбля выраблена па індывідуальных эскізах. У інтэр'еры выкарыстоўвалі сантэхніку еўрапейскіх брэндаў і тэхніку Bosch. Ванная, кухня і ўцеплены балкон аснашчаны падагрэвам падлог. Санвузел — сумешчаны. У ім чорная плітка і душавая кабіна. Таксама досыць месца для захоўвання бытавой хіміі ў шафках і баначак ля ракавіны.

Кухня сумешчана з гасцінай. У гасцінай размешчаны шэрая канапа, два камоды, тэлевізар і яркае чырвонае крэсла. Колеры акцэнтаў у дэкоры пераклікаюцца. Сцяна зрабіла з імітацыяй цэглы. У спальні - двухспальны ложак, тумбачкі, тэлевізар. Для захоўвання рэчаў у спальні і пярэднім пакоі ёсць па шафе-камандору. Кухня выканана ў светлых танах. Крэслы — у далікатна-бірузовых адценнях.

Абяцаюць акуратны пад’езд, добрых суседзяў і ўтульны двор з уласнай паркоўкай, аддзеленай шлагбаўмам.

Кватэру ніколі не здавалі і ў ёй практычна не жылі. Яна цалкам гатовая да наваселля.

Кошт — дагаворны.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра з двума уцепленымі балконамі і двума гардэробнымі

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025