У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з аўтарскім рамонтам на вул. Дзяржынскага, 133а. Яе інтэр'ер зроблены з яркімі акцэнтамі, гасціную сумясцілі з кухняй, а мэблю вырабілі па індывідуальных эскізах. У ваннай — стыльная чорная плітка і шмат месца для захоўвання рэчаў. Кватэра гатовая да пераезду.
Кватэра размешчана на апошнім паверсе 16-павярхоўкі. У ёй можна сустракаць заходы і світанкі. Месца для гэтага ёсць на ўцепленым балконе. Агульная плошча кватэры — 57, 9 кв. м.
Інтэр'ер вытрыманы ў сучасным стылі. Убудаваная мэбля выраблена па індывідуальных эскізах. У інтэр'еры выкарыстоўвалі сантэхніку еўрапейскіх брэндаў і тэхніку Bosch. Ванная, кухня і ўцеплены балкон аснашчаны падагрэвам падлог. Санвузел — сумешчаны. У ім чорная плітка і душавая кабіна. Таксама досыць месца для захоўвання бытавой хіміі ў шафках і баначак ля ракавіны.
Кухня сумешчана з гасцінай. У гасцінай размешчаны шэрая канапа, два камоды, тэлевізар і яркае чырвонае крэсла. Колеры акцэнтаў у дэкоры пераклікаюцца. Сцяна зрабіла з імітацыяй цэглы. У спальні - двухспальны ложак, тумбачкі, тэлевізар. Для захоўвання рэчаў у спальні і пярэднім пакоі ёсць па шафе-камандору. Кухня выканана ў светлых танах. Крэслы — у далікатна-бірузовых адценнях.
Абяцаюць акуратны пад’езд, добрых суседзяў і ўтульны двор з уласнай паркоўкай, аддзеленай шлагбаўмам.
Кватэру ніколі не здавалі і ў ёй практычна не жылі. Яна цалкам гатовая да наваселля.
Кошт — дагаворны.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра з двума уцепленымі балконамі і двума гардэробнымі