Беларускі дзяржаўны памежны камітэт распрацаваў Telegram-бот для падарожнікаў. У ім будуць трансляваць анлайн сітуацыю з чэргамі на мяжы. Бот даступны ў беларускай, англійскай і рускай версіях.

Бот можа паказаць анлайн сітуацыю перад пунктамі пропуску і азнаёміцца ​​з архівам чэргаў. Таксама з дапамогай робата прапануюць:

  • пабудаваць аптымальны маршрут з выкарыстаннем карт Google ці Yandex;
  • атрымаць інфармацыю аб беларускіх пунктах пропуску;
  • даведацца аб правілах перасячэння мяжы, бязвізавым і пазачарговым уездзе і наведванні прыгранічча;
  • імгненна атрымаць зваротную сувязь;
  • азнаёміцца ​​з праектамі Дзяржпагранкамітэта.
Беларускі дзяржаўны памежны камітэт распрацаваў Telegram-бот для падарожнікаў
Так выглядае чат-бот Дзяржпагранкамітэта. Скрыншот Hrodna.life

У наладах можна змяніць мову бота і наладзіць абвесткі. Праўда, на беларускай версіі замест «перасячэння мяжы» — «скрыжаванне мяжы».

Можна параўнаць чэргі ў розных пунктах пропуску, пачытаць пра выбраны, паглядзець графікі і архіў чэргаў за пэўную дату і пабудаваць маршрут на карце.

У боце ёсць інфармацыя пра мясцовы збор за перасячэнне мяжы, пагранічную зону і паласу, правілы іх наведвання і карта месцаў уезду ў пагранічную паласу.

Каб працягнуць працу і атрымаць падрабязную інфармацыю, боту трэба дазволіць доступ да IP-адрасу і месцазнаходжання прылады.

Чытайце таксама: