Навіны

У Гродне ўжо рыхтуюць Фестываль нацыянальных культур — 2024. Як выбіраюць удзельнікаў?

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у 2024 годзе ў Гродне зноў будзе трохдзённы. Асноўнымі датамі стануць 7−9 чэрвеня.

Зараз праходзяць адборачныя туры па абласцях, падзялілася начальніца ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

Абласны адборачны тур пройдзе ў Лідзе 2 снежня. Па яго выніках журы вызначыць найлепшыя калектывы мастацкай творчасці сярод прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у Беларусі. Яны і прымуць удзел у заключных мерапрыемствах XIV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

Таксама зараз актыўна збіраюць прапановы па творчых пляцоўках і папярэдняй праграме фестывалю. На ўзроўні рэспублікі правядуць конкурс рэжысёрскіх канцэпцый для канцэрта адкрыцця і закрыцця фестывалю. Гэта два асноўныя эпізоды свята.

Адначасова вырашаюць пытанні падрыхтоўкі самога горада і яго інфраструктуры да правядзення фестывалю.

Як праходзілі апошнія фестывалі

Папярэдні фестываль прайшоў у 2022 годзе. У ім удзельнічалі прадстаўнікі 31 нацыянальнасці - на пяць менш, чым было на фестывалі перад гэтым. Упершыню прынялі ўдзел прадстаўнікі Манголіі. Ад вуліцы Замкавай і плошчы Леніна размясцілі 17 падворкаў. Яны працавалі толькі адзін дзень. Беларускі падворак зладзілі на плошчы Леніна, дзе прадставілі ўсе рэгіёны Беларусі.

Чытайце таксама: Украінцы не супраць рускіх, міліцыя напагатове і Саладуха-хэдлайнер. Як у Гродне праходзіць Фестываль нацыянальных культур

Фестываль нацыянальных культур у Гродне праходзіць раз на два гады з 1996 года. У фестывалі ў 2018 годзе ў Гродне ўдзельнічалі 36 нацыянальнасцяў. У той жа год адкрылі культурны цэнтр «Фестывальны» на Тэльмана. Чарговы фестываль павінен быў адбыцца ў 2020 годзе ў 13-ы раз. Яго вырашылі перанесці на год з-за каранавіруса. У 2021 годзе ў Гродна яго зноў вырашылі не праводзіць. Праўда, у верасні 2021 года яго адкрыццё правялі на Дзень горада ў Мінску з удзелам 25 нацыянальнасцяў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024