Алесь Краўцэвіч
Гродзенскаму гісторыку Аляксандру Краўцэвічу, якому ў верасні 2023 года споўнілася 65 гадоў, прызначылі пенсію. Яна складае 220 рублёў у месяц ($ 70). Пра гэта гісторык напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Ура! „Сацыяльна арыентаваная дзяржава“ (так мне сказалі ў райсабесе) прызначыла для мяне штомесячную пенсію ў памеры 220 руб. (70 $)! Цяпер зажыву!», — напісаў Краўцэвіч у Facebook.
Аляксандр Краўцэвіч — беларускі гісторык і археолаг. Доктар гістарычны навук, прафесар. Лаўрэят Прэміі імя Францішка Багушэвіча. Працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У 2013 годзе яго звольнілі з ГрДУ імя Янкі Купалы. У кастрычніку 2020 года Краўцэвіча затрымалі і ён тры дні знаходзіўся ў ізалятары. Пасля гэтага, яго асудзілі на штраф у 10 базавых велічынь (270 рублёў).
На 220 рублёў у краме «Еўраопт» можна набыць:
Чытайце таксама: «Інтэрв'ю каштавалі мне працы ва ўніверсітэце». Гродзенскаму гісторыку Алесю Краўцэвічу — 60
У 1997 годзе Аляксандр Лукашэнка адмяніў пастанову парламента аб пажыццёвай пенсіі былым прэм’ер-міністрам і кіраўнікам дзяржавы ў памеры 70−75% ад аклада дзейнічаючых прэм’ер-міністра і спікера.
У 1996 годзе першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч атрымоўваў пенсію ў памеры 3,2 млн рублёў ($ 300). Пасля дэнамінацыі 2000 года пенсія Шушкевіча была 3,3 тыс. рублёў, што было эквівалентна $ 1,9.
Шушкевіч звяртаўся ў структуры, якія мелі права рабіць запыты ў Канстытуцыйны суд, а таксама ў СМІ, каб даказаць неправамернасць дзеянняў Лукашэнкі, але гэта было безвынікова.
Пазней жонка Станіслава Шушкевіча аформіла дакументы на атрыманне ім звычайнай пенсіі па ўзросце і з 2015 года яго пенсію павысілі да 500 рублёў у месяц (каля $ 200). Акрамя гэтага, Шушкевіч жыў за кошт лекцый, якія ён чытаў у Гарвардскім, Йельскім і Калумбійскім універсітэтах.
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…
На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…