Кватэра на Томіна. Фота: realt.by
Аднапакаёвая кватэра з занаваннем і электракамінам прадаецца ў Гродне. Томіна, 14 / а. Кватэра прадаецца разам з мэбляй. Адзін пакой тут выконвае функцыі спальні і гасцінай — вось як гэта атрымалася.
Агульная плошча кватэры — 35,4 м². Яна размешчана на восьмым паверсе 12-павярхоўкі 1986 года пабудовы. Санвузел — сумешчаны, там ёсць душ. Ёсць лоджыя — яе сумясцілі з жылым пакоем для павелічэння прасторы.
У адзіным пакоі зрабілі нішу пад спальны ложак для занавання прасторы. Пад ёй ёсць месца для захоўвання. Таксама там зрабілі асобную падсветку. У пакоі ёсць яшчэ вялікая бэжавая канапа, столік і электракамін. Сцены зялёныя. Цёмна-карычневая глянцавая нацяжная столь адносіць да эстэтыкі «нулявых».
У пярэднім пакоі размясцілі шафу-купэ з люстраной паверхняй, шафу і камоду з цёмнага дрэва. На кухні выкарыстоўвалі бэжавыя і бардовыя колеры.
У доме ёсць стаянка для аўтамабіля. Побач з ім — лесапарк, два дзіцячыя садкі, школа і інтэрнаты «Хімвалакно» і «Гродна Азот».
Кошт — $ 35 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць аднапакаёўку-студыю ў гістарычным доме
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…