Сістэму абароны інфармацыі (САІ) вырашылі закупіць Гродзенскі мясакамбінат і «Гроднаэнерга». Мясакамбінат запланаваў цэлы шэраг працэдур па аналізе і паляпшэнню абароны. Пра гэта стала вядома з аб’яў на сайтах дзяржзакупак.
Запраектаваць сістэмы абароны інфармацыі для Гродзенскага мясакамбіната павінны c 27 лістапада 2023 года па 12 студзеня 2024 года. Яе кампанія аплаціць з уласных сродкаў. Арганізаваў закупку начальнік аддзела інфармацыйнай бяспекі В.А. Каткоў.
Інфармацыйная сістэма ААТ «Гродзенскі мясакамбінат» уключае:
У рамках праектавання спачатку абследуюць існуючую сістэму абароны інфармацыі Гродзенскага мясакамбіната. Гэта ўключае ў сябе:
Затым распрацуюць і адкарэктуюць палітыку інфармацыйнай бяспекі. Тут задумаюцца аб размежаванні правоў доступу карыстальнікаў, рэзерваванні і знішчэнні інфармацыі, абароне ад шкоднасных праграм, выкарыстанні здымных носьбітаў інфармацыі і электроннай пошты, парольнай палітыцы, кантролі і рэагаванні на падзеі інфармацыйнай бяспекі і ліквідацыі іх наступстваў, кіраванні крыптаграфічнымі ключамі, у тым ліку іх генерацыі, размеркаванні, захоўванні, доступе да іх і іх знішчэнню.
Пасля гэтага распрацуюць прававыя лакальныя акты, якія адсутнічаюць, і тэхнічнае заданне. Выберуць сродкі тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі, распрацуюць агульную схему САІ і спецыфікацыю сродкаў тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі.
Тэхнічная мадэрнізацыя сістэмы абароны інфармацыі была запланаваная і ў «Гроднаэнерга». На тры лоты планавалі выдаткаваць амаль 1 000 000 рублёў. Сярод іх:
Але неўзабаве закупку адмянілі на падставе змены або ўдакладнення прадмета закупкі і патрабаванняў да кваліфікацыйных дадзеных удзельнікаў закупкі.
Чытайце таксама: Тэст: Ці клапоціцеся вы пра сваю фізічную бяспеку?
Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…
Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…
Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…
Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…
У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…