У блізкіх да Гродна літоўскіх Друскеніках задумалі пабудаваць вялікі водны цэнтр адпачынку. У ім будзе адзіны ў Еўропе крыты басейн для сёрфінгу.
Гэта будзе водны цэнтр і цэнтр забаў з басейнамі, аазісамі для адпачынку, пляцоўкамі, сценкамі для скалалажання, пляжам, штучным морам і басейнам для сёрфераў пад дахам, піша «Новая газета — Балтия».
«Яснае і сонечнае неба, +30, пясчаныя выдмы, пальмы, серфінгісты на двухметровых хвалях, на тэрасе ля бара весяліцца кампанія, на ляжаках чытаюць кнігі адпачывальнікі», — так апісаў будучы водны цэнтр мэр Друскенікаў Рычардас Малінаўскас.
Праект штучнага мора мэр горада ўжо абмеркаваў з экспертамі White Water West, буйной канадскай кампаніі, якая вырабляе абсталяванне для аквапаркаў. Новы цэнтр з’явіцца побач з комплексам Snow Arena на краі горада.
Будаўніцтва завершаць праз тры гады, піша Delfi.
Чытайце таксама: Вільня заменіць Беласток? Як выглядаюць зараз шоп-туры ў Польшчу і Літву