Горад

Былой фабрыцы пальчатак на Маставой паспрабавалі вярнуць гістарычны від: вось што атрымалася

Фасад будынка на Маставой, 31 у Гродне істотна перарабілі. Некалькі месяцаў ён быў закрыты рыштаваннямі. Зараз яго адкрылі - і стала бачна, што яму паспрабавалі вярнуць від, які ён меў да Другой сусветнай вайны.

У будынку на Маставой, 31 з 1878 года працавала тытунёвая фабрыка Шарашэўскага (сённяшняя тытунёвая фабрыка «Нёман»). Тады будынак меў дэкор у стылі эклектыкі. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынак заехаў спачатку тонкасуконны камбінат, а пазней — пальчаткавая фабрыка «Акцэнт». Зараз будынак усё яшчэ належыць фабрыцы, але вытворчасці там няма. У будынку працуюць кафэ, рэстараны, клубы, офісы, танцавальныя студыі, хостэл і іншыя ўстановы.

У пасляваенны час фасад будынка значна спрасцілі. Яшчэ ў 2015 годзе стала вядома, што ў планах «Акцэнта» — вярнуць будынку гістарычны выгляд. Зараз гэта адбылося. Фота адноўленага фасада апублікаваў Newgrodno.by.

Будынак на Маставой, 31 у час рамонту фасада. Лета 2023. Скрыншот Hrodna.life з сэрвіса Яндэкс.Карты

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024