Трохпавярховы гатэль з’явіцца на вуліцы Фестывальнай недалёка ад Гродзенскага лясгаса, побач з уваходам у лесапарк Пышкі. Цяпер праект выставілі на грамадскія абмеркаванні.
Гэта будзе невялікі будынак агульнай плошчай памяшканняў каля 800 кв.м. Побач зробяць паркоўку на 10 машын, газоны і кветнікі. Прадугледжаны ўрны, лаўкі і велапаркоўкі. Інвестар абяцае стварыць безбар’ернае асяроддзе ўнутры і звонку будынка. Судзячы па візуалізацыях, на першым паверсе можа з’явіцца кафэ.
Хто пабудуе гатэль у Пышках
Гатэль пабудуе гродзенская фірма «АСТОСТРОЙ». Яна ўжо пабудавала раён таунхаусаў паміж Грандзічамі і Забалаццю. Таксама, мяркуючы па інфармацыі з адкрытых крыніц, фірма валодае гандлёвым цэнтрам «Ветразь» у Альшанцы і яшчэ некаторай камерцыйнай нерухомасцю ў Гродне.

У Пышках ужо ёсць адна гасцініца з рэстаранам. Гэта «Кронан Парк Гатэль», вядомы сваёй люксавасцю. Новы гатэль павінен быць бліжэй да эканом-класа.
Глядзіце таксама:
Грамадскія абмеркаванні
Грамадскія абмеркаванні праекта новага гатэля пройдуць