Кватэра на Девятоўцы. Фота: realt.by
Двухпакаёвая кватэра па вул. Ліможа, 23а прадаецца ў Гродне. Пры рамонце ў ёй выкарыстоўвалі дэкаратыўную цэглу. Купіць кватэру можна з мэбляй і тэхнікай. У санвузле тут ёсць рознаўзроўневае падсвятленне, а на кухні — барная стойка і акно да падлогі.
Кватэра размешчана на чацвёртым паверсе сяміпавярхоўкі. Агульная плошча — 57,6 кв м. У прыхожай ёсць шафа-купэ. У кватэры — зашклёная добраўпарадкаваная ўцепленая лоджыя і ёмісты склеп.
Уваходныя металічныя дзверы — з шумаізаляцыяй. На падлогах — плітка і ламінат. Санвузел сумешчаны і з рознаўзроўневай падсветкай. Там ёсць ванна, душавая кабіна і бідэ. Кухня ўбудаваная ў камплекце з духавой шафай. Ёсць халадзільнік, мікрахвалеўка, пральная машына. На кухні ёсць барная стойка і акно да падлогі. А яшчэ — акварыум.
У зале размешчаны два сталы, дзве канапы і шмат дэталяў накшталт карцін і гітар на сцяне. Пераважаюць цёмныя і кантрасныя колеры.
Кватэра ў выдатным стане, запэўніваюць прадаўцы. Абяцаюць шмат лакацый для адпачынку. «У кватэры выдатная энергетыка», — абяцаюць прадаўцы.
Побач з домам — крамы, школы, гімназія, дзіцячыя сады, паліклініка, запраўка. Таксама побач зручная транспартная развязка, вялікая паркоўка, дзіцячая пляцоўка і добраўпарадкаваная дваровая тэрыторыя.
Кошт — $ 55 000.
Вам дапамогуць прадаць нерухомасць для пакупкі гэтай.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дызайнерская кватэра з каменнай ваннай і трапічным душам
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…