На «Гродна Азот» прадукуюць харчовы дыяксід вугляроду. Ён патрэбен для газавання напояў і вытворчасці сухога ільду. Зараз вытворчасць хочуць пашырыць, пабудаваўшы новую ўстаноўку.
Будаўніцтва можа пачацца ў 2024 годзе. Інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».
Да снежня 2023 года павінны адбыцца грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА). Вядома, што на новай устаноўцы плануюць вырабляць 16 тыс. тон прадукту ў год. Газвобразная двуокісь вуглярода для апрацоўкі будзе паступаць з цэхаў аміяк-3, аміяк-4, метанол.
Пад будаўнічую пляцоўку разглядаюць два варыянты. Першы — прыярытэтны — пляцоўка ў цэнтральнай частцы «Гродна Азот» у межах існуючай агароджы. Другі - будаўніцтва за тэрыторыяй «Гродна Азот». Але гэты варыянт не рацыянальны — ён размяшчаецца далёка ад крыніцаў сыравіны, можа пацягнуць дадатковыя грашовыя выдаткі, а таксама павялічыць уздзеянне на навакольнае асяроддзе. Ёсць і трэці варыянт — увогуле адмовіцца ад будаўніцтва.
«Было б цікава пабачыць дакумент АУНА. Бо CO2 гэта пабочка ад дабычы азота з паветра. Магчыма, тое, што патрэбны новыя магутнасці на CO2, сведчыць аб павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці угнаенняў», — падзяліўся думкамі з Hrodna.life гродзенскі інжынер, які пажадаў захаваць ананімнасць.
Чытайце таксама: На «Гродна Азот» пабудуюць новы цэх: з’явяцца дадатковыя працоўныя месцы
У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…
Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…
Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…
Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…
"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…