Навіны

Эксперты плануюць вывучаць беларускую турэмную медыцыну. Навошта гэта патрэбна і хто будзе гэтым займацца?

Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб’ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі. Як яны плануюць працаваць, хто ўвайшоў у камісію і чым можна дапамагчы?

Турма. Фота ілюстрацыйнае

Чым будзе займацца праект

Удзельнікі праекта Physicians for truth and justice плануюць збіраць і аналізаваць экспертныя заключэнні, а таксама распрацоўваць прапановы па змене пенітэнцыярнай сістэмы (сістэма выканання пакаранняў). Мэта ў тым, каб правы зняволеных выконваліся.

Хто будзе гэтым займацца

У склад працоўнай групы ўвайшлі:

  • былы супрацоўнік Генеральнай пракуратуры Беларусі Алег Талерчык;
  • юрыст і праваабаронца Павел Сапелка;
  • былы кіраўнік медычнай часткі СІЗА ў Брэсце Павел Перапёлкін;
  • псіхолаг Вольга Вялічка;
  • былы кіраўнік медычнай службы Дэпартамента выканання пакарання МУС Васіль Завадскі.

Таксама ёсць экспертная група з юрыстаў, праваабаронцаў, псіхолагаў і лекараў. Сярод іх: Алег Граблеўскі, Людміла Казак, Леанід Судаленка.

Як плануюць збіраць інфармацыю і як можна дапамагчы

Каб даведацца, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія, эксперты распрацавалі анкету для былых палітзняволеных і анкету для сваякоў асуджаных.

Праз гэтыя анкеты спецыялісты хочуць зразумець, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі ў няволі. Напрыклад, ці выкарыстоўваюць супраць іх псіхалагічны або фізічны гвалт, ці ёсць у іх доступ да медычнай і псіхалагічнай дапамогі, ці забяспечаныя яны лекамі, ці могуць патрапіць на абследванне ў медычныя ўстановы за межамі калоніі альбо СІЗА. Таксама важна зразумець, ці атрымоўваюць сваякі зняволеных поўную інфармацыю пра іх стан здароўя, а таксама, што варта змяніць у аказанні дапамогі, каб яна была эфектыўнай.

Чытайце таксама: Палітвязняў пераводзяць у турмы, Пачобут не атрымлівае лекаў, затрыманні ў шасці гарадах. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024