У судзе Лідскага раёна за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП вынеслі некалькі рашэнняў. Сярод асуджаных – удава з малалетнім дзіцем і мужчына з інвалідам першай групы на ўтрыманні.
9 кастрычніка вынеслі адразу шэсць рашэнняў:
- Судзілі аператара аднаго з прадпрыемстваў – ён распаўсюджваў «экстрэмісцкую» прадукцыю «Белсат» і «Радыё Свабода – Беларусь» у Instagram. Яго арыштавалі на сем сутак і канфіскавалі тэлефон.
- Жыхарка раёна распаўсюджвала «экстрэмісцкую» прадукцыю «zerkalo io» і «radiosvaboda» у Instagram. Дзяўчына заплаціць штраф у 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
- Хлопец за падпіску ў Instagram на “nexta.tv” і “zerkalo io” заплаціць штраф у 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
- Маме двух малалетніх дзяцей за падпіску ў Instagram на “zerkalo io”, “stranadlyazhizni”, “radiosvaboda” і “belsat” давядзецца заплаціць штраф у 30 базавых велічынь (1110 рублёў) без канфіскацыі мабільнага тэлефона.
- Аператара мясцовага прадпрыемства, у якога на ўтрыманні інвалід першай групы, судзілі за падпіску ў Instagram на “Zerkalo_io”. Яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (1110 рублёў), тэлефон не канфіскавалі.
- Мужчыну за падпіску ў Instagram на “zerkalo io” і “radiosvaboda” прысудзілі штраф у 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
Судзілі ўдаву і намесніка дырэктара
4 кастрычніка судзілі ўдаву, якая мае малалетняе дзіця. Яна распаўсюджвала ў “Одноклассниках” прадукцыю груп «Официальная группа Хартия 97», «Виктор Бабарико», «Мая краiна вольная вялiкая еyрaпейская Беларусь». Дзяўчына таксама заплаціць штраф у памеры 30 базавых велічыняў (1110 рублёў) з канфіскацыяй тэлефона.
12 кастрычніка 2023 года судзілі намесніка дырэктара аднаго з прадпрыемстваў і бацькі малалетняга дзіцяці за распаўсюд інфармацыі «Naviny — Новости Беларуси» ВКонтакте. У выніку яго арыштавалі на 15 сутак і канфіскавалі тэлефон.
Затрыманні ў Лідзе
Сілавікі ўзмоцнена працавалі ў Лідзе з верасня 2023 года. Там прайшлі затрыманні на дзесяці прадпрыемствах: “Лідахлебапрадукт”, “Лакафарба”, “Лідсельмаша”, “Белтэкс Оптык”, Лідская ЖКГ, “Конус”, Лідскі малочна-кансервавы камбінат і неназванае прыватнае прадпрыемства. Пасля затрыманняў некаторых чакалі звальненні.
Чытайце таксама:



