Бацька з дзіцем чытаюць кнігу. Фота ілюстрацыйнае. Фота: Picsea, unsplash.com
У Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць Слонімскую грамадскую дабрачынную арганізацыю «Дзіцячы хоспіс. Паліятыўная дапамога дзецям». Паседжанне пройдзе 27 кастрычніка.
Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Жанна Краўчанка.
Арганізацыя зарэгістраваная з 2007 года. У ёй працавалі 11 чалавек, у тым ліку старшыня, бухгалтар і вадзіцель. Да каранавіруса там працаваў і педагог. Мэта арганізацыі - паліятыўны патранаж безнадзейна хворых дзяцей з абмежаваным тэрмінам жыцця і аказанне ўсебаковай дапамогі членам іх сем’яў як падчас догляду хворага дзіцяці, так і пасля яго смерці.
У 2022 годзе ў хоспісе правялі як мінімум чатыры мерапрыемствы, на якіх дарылі падарункі. Ад донараў і фундатараў тады атрымалі 18 451 рублёў.
Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…