Бізнес-цэнтр FERRO дабудоўваюць на месцы былой стаянкі на рагу Леніна і Карбышава. Яго ўзводзіць гродзенская фірма «ТрыаМетСэрвіс», якая таксама плануе пабудаваць яшчэ адзін будынак у цэнтры – на вуліцы Вялікай Траецкай.
Фатаграфіі з будпляцоўкі апублікаваў “Вячэрні Гродна”.
Паводле планаў забудоўшчыка на першым паверсе павінны размясціцца гандлёвыя памяшканні і выставачная зала, а на другім – памяшканні бытавога абслугоўвання насельніцтва. Будынак па габарытах упісваецца ў гістарычны цэнтр Гродна – гэта двухпавярховы аб’ём з мансардай.

У параўнанні з першапачатковай візуалізацыяй праекта злёгку паменшыліся вокны на мансардным паверсе.
Участак, дзе раней была паркоўка, прадалі з аўкцыёну ў жніўні 2020 года за 29 тысяч рублёў.









