Навіны

У Слоніме судзілі дэфектолага з 20-гадовым стажам. Яна спрабавала прадаць старую кнігу — тая аказалася «экстрэмісцкай»

Дэфектолаг са Слоніма ў 2018 годзе купіла кнігу Анатоля Тараса «Кароткі курс гісторыі Беларусі IX — XXI стст». У 2023-м знайшла яе дома і вырашыла прадаць. Гэта не ўдалося, таму жанчына здала яе ў макулатуру. У выніку яе судзілі па арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў - за гэты час кнігу прызналі «экстрэмісцкай».

Жанчына расказала ў судзе, што купіла кнігу ў адной з кнігарняў Гродна для дачкі-школьніцы. Дачка паступіла ва ўніверсітэт. Летам 2023 года слонімчанка наводзіла парадкі ў кватэры і знайшла кнігу ў добрым стане. Вырашыла яе прадаць праз інтэрнэт-краму.

Аб’ява вісела два месяцы. Кнігу ніхто не купіў, і слонімчанка здала яе ў макулатуру. Пра тое, што яна прызнана экстрэмісцкім матэрыялам, жанчына не падазравала. Яна адзначыла ў судзе, што з’яўляецца педагогам з 20-гадовым стажам і ніколі не ўдзельнічала ні ў якой пратэстнай дзейнасці. У яе ёсць малалетняя дачка.

Кніга, прызнаная экстрэмісцкай. Фота: адкрытыя крыніцы

Кнігу прызналі экстрэмісцкай па рашэнні суда Кастрычніцкага раёна Віцебска ад 12 верасня 2022 года. Падзеі гісторыі аўтар у ёй паказаў з нацыянальнага пункту гледжання. Ён расказаў пра гісторыю ад узнікнення старажытных плямёнаў да незалежнасці Беларусі, абвергнуўшы пры гэтым многія міфы і памылкі.

Чытайце таксама: Забароненыя кнігі ў Беларусі: экстрэмізм, «няправільная» любоў і «небяспечная» гісторыя

Суд Слонімскага раёна вырашыў пакараць жанчыну штрафам у 10 базавых велічыняў - 370 рублёў - і канфіскацыяй камп’ютара, з якога яна размяшчала аб’яву.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025