Навіны

Бяздомнасць у гарадах: адкуль бярэцца, што з ёй робяць і чаму ў Беларусі бяздомных не бачна, як на Захадзе

Пакуль мы не спаткаем апранутых не па сезоне людзей, ад якіх непрыемны пахне, мы не задумваемся пра бяздомнасць. У такія моманты нас ахоплівве пачуццё агіды, і мы зрэдку ўсведамляем, што людзі, якіх мы раптам спаткалі, — гэта перш за ўсё людзі ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Чаму некаторыя людзі ў гарадах не маюць сталага жытла і як ім спрабуюць дапамагчы ў розных краінах свету, у падкасце «Утульны горад» пагаварылі з эксперткамі Марыяй і Валерыяй з Менскай урбаністычнай платформай.

Бяздомнасць — складаная праблема, якая паўстае праз разнастайныя сацыяльныя, эканамічныя і псіхалагічныя прычыны. Слухайце размову пра яе цалкам у аўдыёверсіі або чытайце ў вялікім скароце вытрымкі ніжэй.

Хто можа апынуцца на вуліцы?

Стэрэатыпнае ўяўленне пра людзей з досведам бяздомнасці падказвае, што яны апынуліся на вуліцы праз алкагольную ці іншую залежнасць. Аднак статыстыка паказвае, што большасць з тых, каму давялося жыць на вуліцы, у нейкі момант страцілі магчымасць аплочваць арэнднае жытло (напрыклад, іх звольнілі з працы), таму і апынуліся на вуліцы.

Значная колькасць гэтых людзей — працоўныя мігранты, якія прыехалі ў іншы горад ці нават краіну, каб палепшыць свой фінансавы стан, але ў выніку трапілі ў такое цяжкае становішча і саромеюцца вяртацца дамоў. Таксама здараецца, што чалавек не дае рады вярнуцца, бо ў яго ці яе скралі дакументы, а як аднавіць іх, чалавек не ведае.

У выніку тая самая залежнасць ідзе ў спісе толькі пасля сямейных канфліктаў. Ад часу да часу людзі сыходзяць з дому, які можа нават належыць ім дакументальна, бо не хочуць працягваць жыць з роднымі. Аднак бывае, што чалавек, які пражыў у пэўным доме ці кватэры ўсё жыццё, але ў выніку не мае правоў на гэтую нерухомасць, ды вымушаны ісці на вуліцу.

Чытайце таксама: «Галодным я яшчэ не засынаў». Валацуга распавядае пра жыццё бяздомных у Гродне

У Беларусі менш бяздомных, чым на Захадзе?

Можа падавацца, што ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША людзей з досведам бяздомнасці на вуліцах больш, чым у Беларусі. Ці значыць гэта, што «на захадзе» гэта праблема мае большыя маштабы? Насамрэч, не. Мы не маем дакладнай статыстыкі па колькасці людзей, якія не маюць жытла, у Беларусі. Дакладна мы ведаем, што жыццё іх вельмі цяжкае, а правы ўвесь час брутальна парушаюцца.

Аднак, як адзначыла Марыя ў гэтым выпуску падкаста, спаткаць бяздомнага чалавека, напрыклад, у Вільні значна прасцей, чым у Беларусі. Справа тым, што ў спадчыну ад Савецкага Саюза ў Беларусі засталося стаўленне да людзей с досведам бяздомнасці, як да патэнцыйных злачынцаў, якіх міліцыянты, калі што, шкадаваць не будуць. Таму людзі, якім няма дзе жыць, рэдка бываюць на галоўных плошчах буйных гарадоў, а праводзяць час пераважна ў старых «спальных раёнах» бліжэй да крамы. Таксама ў Беларусі даволі складана сустрэць бяздомнага чалавека на цэнтральным вакзале: хутчэй такі чалавек абярэ маленькую прыгарадную станцыю, дзе рэдка бывае патруль.

Чытайце таксама: Ад заснавальніка прытулка для бяздомных пад Шчучыным запатрабавалі сплаціць падатак з ахвяраванняў

Як вырашаюць праблему бяздомнасці?

Праблема бяздомнасці не вырашаецца прымусам. Напрыклад, нельга перасяліць усіх бяздомных у закінутыя дамы ў вёсках, ці пабудаваць ім новыя кватэры. Феномен бяздомнасці - гэта не адсутнасць жытла як такога. Людзі, якія вымушаныя жыць на вуліцы, не адчуваюць сябе паўнавартаснымі чальцамі грамадства, выключаюцца з соцыуму і маюць складанасці з тым, каб вярнуцца да звычайнага жыцця. Таму праца мусіць быць накіравана не толькі на пошук новага дому для такіх людзей, але і на тое, каб дапамагчы ім вярнуць сваю чалавечую годнасць і нанова ўвайсці ў сацыяльнае жыццё.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025