Навіны

Шлагбаум у цэнтры Гродна, які двойчы закупалі, перашкаджае матулям з вазкамі

Маці з вазкамі не могуць патрапіць з вуліцы Дамініканскай на вуліцу Савецкую. Прычына — шлагбаум, які перагароджвае дарогу. Пра гэта NewGrodno.by расказала маладая маці, якая не здолела пераадолець перашкоду.

Шлагбаум на вуліцы Дамініканская, 3. Крыніца: newgrodno.by

На Дамініканскай, 3, побач са шлагбаумам, знаходзіцца пляцоўка летняга кафэ. «Стойка шлагбаума размяшчаецца вельмі блізка да тэрасы летняга кафэ. Прайсці з вазком практычна немагчыма, а для бацькоў блізнятаў гэтая місія робіцца і ўвогуле невыканальнай», — сказала жанчына.

Шлагбаум на вуліцы Дамініканская, 3. Крыніца: newgrodno.by

Калі на Дамініканскай з’явіўся шлагбаум

Шлагбаум на вуліцы Дамініканскай усталявалі вясной 2023 года. Ён павінен быў абмежаваць праезд чужых аўтамабіляў на пешаходную вуліцу Савецкую. Таксама гэта павінна было гарантаваць большую бяспеку пешаходам у гістарычнай частцы горада.

Дзівосы дзяржзакупак: адзін і той жа шлагбаум закупалі двойчы

Гэты шлагбаум усталявалі ў канцы красавіка 2023 года, але ў жніўні Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка замовіла распрацоўку праекта для шлагбаума на Дамініканскай, 3. На распрацоўку планавалі выдаткаваць больш за тры тысячы рублёў з гарадскога бюджэта.

Пры гэтым, яшчэ адзін шлагбаум у гэтым месцы ставіць не збіраліся. Верагодна, закупка была звязана з рэканструкцяй ці мадэрнізацыяй ужо існага шлагбаума, казалі ў Гродзенскай гарадской ЖКГ. Але гаворка ў дакументах вялася менавіта пра ўсталёўку быццам новага абсталявання.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025