Кватэра на Старамалышчанскай. Фота: realt.by
Аднапакаёвая кватэра з мэбляй, тэкстылем, бытавой тэхнікай, дэкорам і асвятленнем прадаецца ў Гродне. Гэта, верагодна, самая «белая» і светлая кватэра ў Гродне. У рамонце выкарыстоўвалі пераважна белы колер і дадалі люстэркі. Яна знаходзіцца па вул. Старамалышчынская, 102А.
Кватэра знаходзіцца на шостым паверсе сяміпавярхоўкі. Яе плошча — 43, 6 кв.м.
Адна з фішак кватэры — лоджыя з панарамнымі вокнамі на 3, 8 кв.м. Кухня выканана па індывідуальнай замове.
Белыя ў кватэры тэкстыль, большасць мэблі і дэкору — нават карціны. Але белы колер цікава разглядаць за кошт розных тэкстур і адценняў (напрыклад, малочнага і шампанскага). Прастора павялічваецца за кошт люстэркаў. У пярэднім пакоі і кухні выкарыстоўвалі таксама кантрасную чорную мэблю. На кухні няма адкрытых паліц — уладальнікі прытрымліваліся мінімалізму. З бэжавай лоджыі і вокнаў адкрываецца від ва ўнутраны двор.
У кватэры ўстаноўлены трохкамерныя вокны. Уваходная дзверы — металічная прэміум класа. Санвузел — сумешчаны. На падлозе зносаўстойлівы ламінат, керамічная плітка.
Абяцаюць чысты акуратны пад’езд. Побач з домам — прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячы садок № 111. Таксама пабудуюць прадуктовую краму і гандлёвы цэнтр.
Кошт — $ 46 600.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым можна купіць паўдома з саунай і участкам
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…