Аднапакаёвая кватэра з мэбляй, тэкстылем, бытавой тэхнікай, дэкорам і асвятленнем прадаецца ў Гродне. Гэта, верагодна, самая «белая» і светлая кватэра ў Гродне. У рамонце выкарыстоўвалі пераважна белы колер і дадалі люстэркі. Яна знаходзіцца па вул. Старамалышчынская, 102А.

Кватэра знаходзіцца на шостым паверсе сяміпавярхоўкі. Яе плошча — 43, 6 кв.м.

Адна з фішак кватэры — лоджыя з панарамнымі вокнамі на 3, 8 кв.м. Кухня выканана па індывідуальнай замове.

Белыя ў кватэры тэкстыль, большасць мэблі і дэкору — нават карціны. Але белы колер цікава разглядаць за кошт розных тэкстур і адценняў (напрыклад, малочнага і шампанскага). Прастора павялічваецца за кошт люстэркаў. У пярэднім пакоі і кухні выкарыстоўвалі таксама кантрасную чорную мэблю. На кухні няма адкрытых паліц — уладальнікі прытрымліваліся мінімалізму. З бэжавай лоджыі і вокнаў адкрываецца від ва ўнутраны двор.

У кватэры ўстаноўлены трохкамерныя вокны. Уваходная дзверы — металічная прэміум класа. Санвузел — сумешчаны. На падлозе зносаўстойлівы ламінат, керамічная плітка.

Абяцаюць чысты акуратны пад’езд. Побач з домам — прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячы садок № 111. Таксама пабудуюць прадуктовую краму і гандлёвы цэнтр.

Кошт — $ 46 600.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым можна купіць паўдома з саунай і участкам