Аднапакаёвая кватэра з мэбляй, тэкстылем, бытавой тэхнікай, дэкорам і асвятленнем прадаецца ў Гродне. Гэта, верагодна, самая “белая” і светлая кватэра ў Гродне. У рамонце выкарыстоўвалі пераважна белы колер і дадалі люстэркі. Яна знаходзіцца па вул. Старамалышчынская, 102А.
Кватэра знаходзіцца на шостым паверсе сяміпавярхоўкі. Яе плошча – 43, 6 кв.м.
Адна з фішак кватэры – лоджыя з панарамнымі вокнамі на 3, 8 кв.м. Кухня выканана па індывідуальнай замове.
Белыя ў кватэры тэкстыль, большасць мэблі і дэкору – нават карціны. Але белы колер цікава разглядаць за кошт розных тэкстур і адценняў (напрыклад, малочнага і шампанскага). Прастора павялічваецца за кошт люстэркаў. У пярэднім пакоі і кухні выкарыстоўвалі таксама кантрасную чорную мэблю. На кухні няма адкрытых паліц – уладальнікі прытрымліваліся мінімалізму. З бэжавай лоджыі і вокнаў адкрываецца від ва ўнутраны двор.
У кватэры ўстаноўлены трохкамерныя вокны. Уваходная дзверы – металічная прэміум класа. Санвузел – сумешчаны. На падлозе зносаўстойлівы ламінат, керамічная плітка.
Абяцаюць чысты акуратны пад’езд. Побач з домам — прыпынкі грамадскага транспарту і дзіцячы садок № 111. Таксама пабудуюць прадуктовую краму і гандлёвы цэнтр.
Кошт – $46 600.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым можна купіць паўдома з саунай і участкам













