Аб’екты ў мемарыяльным комплексе Першай сусветнай вайны ў Смаргоні абліцуюць натуральным каменем. Ім абкладуць пастаменты і падпорныя сцены. Таксама замовяць амаль 800 кв.м. гранітнага бруку («шашкі»).
Будаўніча-мантажны трэст № 41 праводзіць выбар пастаўшчыка на выраб і пастаўку 793 кв.м. гранітнай «шашкі» цёмна-шэрага колеру. Гэта каштуе 200 000 рублёў - іх возьмуць з уласных сродкаў. Тэрміны выканання замовы — з 20 па 31 кастрычніка 2023 года.
Таксама шукаюць субпадрадчыка для абліцоўвання гранітам ужо існуючых аб’ектаў: падпорных сцен, пастаментаў, карты ваенных дзеянняў, пляцоўкі капліцы. Цяпер яна ўсё выкананы з голага бетону. На кладку каменя выдаткуюць 1 000 000 рублёў. Работы павінны скончыцца да 22 снежня 2023 года.
Комплекс будуюць 10 год
Комплекс узводзіцца на месцы рэальных баёў 1915−1917 гг. на плошчы 130 гектар. Асноўную частку мемарыяла адкрылі ў 2014 годзе да стагоддзя да пачатку Першай сусветнай вайны. Тады ўзвялі не ўсе плануемыя аб’екты і хацелі дадаваць іх паступова.
Цяпер на тэрыторыі комплексу знаходзіцца капліца, дзве мемарыяльныя скрыні з зямлёй з месцаў пахавання салдат расійскай і нямецкай армій, карта баявых дзеянняў і тры скульптуры — «Бежанцы», «Салдаты Першай сусветнай вайны», «Крылаты геній салдацкай славы». Магчыма, мемарыял хочуць скончыць да 110-годдзя ў 2024 годзе.
Чаму менавіта ў Смаргоні
У час Першай сусветнай вайны ў Смаргоні 810 дзён вяліся баявыя дзеянні. Там праходзіла лінія руска-германскага фронта. Горад быў разбураны, а жыхарам прыйшлося ўцякаць — многія не вярнуліся. Загінулі тысячы людзей. Засталіся шматкіламетровыя лініі абароны, сістэмы камунікацый і могілкі.
Чытайце таксама: