Навіны

Лекарку асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за хабар — 70 рублёў у выглядзе прадуктаў

Суд Смаргонскага раёна асудзіў лекарку-гігіеністку на два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Яе абвінавацілі паводле ч.1 і 2 арт. 433 КК (атрыманне хабара). Агульная сума незаконнага ўзнагароджання — 70 рублёў у выглядзе прадуктаў харчавання, паведаміў Вярхоўны суд Беларусі.

Суд. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Суд над лекаркай адбыўся 29 верасня 2023 года. Жанчына, якая працавала ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у снежні 2022 года атрымала ад кладаўшчыка адной з установаў адукацыі ў Смаргоні за лаяльная стаўленне падчас праверкі незаконную ўзнагароду ў выглядзе прадуктаў харчавання. Іх кошт склаў 54,01 рублі.

У студзені 2023 года жанчына атрымала ад медычнага супрацоўніка адной са смаргонскіх устаноў адукацыі ўзнагароду прадуктамі на суму 16,43 рублі. Яна яе атрымала таксама за лаяльнае стаўленне падчас праверкі ва ўстанове адукацыі.

Змягчылі прысуд за прызнанне

Лекарка прызнала сваю віну. Суд палічыў змягчаючым той факт, што жанчына шчыра раскаялася ў злачынстве і явілася з павіннай.

Чытайце таксама: Зачысткі ў Лідзе, штраф царкоўнаму супрацоўніку і суд над студэнтамі. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024