Ліда. Фота: lidanews.by
На мінулым тыдні стала вядома пра затрыманні на яшчэ адным прадпрыемстве ў Лідзе. У яшчэ адной структуры — затрыманні і звальненні. Горад ужо месяц знаходзіцца пад узмоцненай увагай сілавікоў.
На Лідскім прадпрыемстве «Конус» праваахоўнікі затрымалі некалькі супрацоўнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Гродненские сливы». Аўтар паста адзначыў, што на заводзе гарачага цынкавання адзін з самых вялікіх заробкаў у горадзе.
Іншы канал паведаміў пра рэпрэсіі і звальненні ў Лідскай ЖКГ. 28 верасня ў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці ЖКГ затрымалі блізу сямі мужчын 40−45 гадоў. Прычынай сталі «экстрэмісцкія» пасты і каментары ў сацсетках. Пасля затрымання паступіў загад іх звольніць, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
Акрамя гэтага, да заканчэння кантракту звольнілі трох праграмістаў і майстра. Канал мяркуе, што зверху прыйшоў спіс. Каб звольніцца па ўласным жаданні, трэба загадзя папярэдзіць кіраўніцтва і знайсці сабе замену. Яна павінна быць лаяльная да рэжыму і не «засвечаная».
Акрамя гэтага, праходзілі «нецэнтралізаваныя» затрыманні.
Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…