У Ваўкавыскім раёне адбылося як мінімум чатыры затрыманні. Пра гэта паведамілі сілавікі ў сваім Telegram-канале. Мяркуючы па кадрах затрымання, некаторых з затрыманых — супрацоўнікі мясцовых прадпрыемстваў. Некаторых затрымлівалі і дома. У РАУС аднаго з мужчын прывезлі голым па пояс.
Двух жыхароў Ваўкавыска і жыхара Краснасельска затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жыхарку Ваўкавыскага раёна затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках і ўдзел у масавых дэманстрацыях.
Затрыманых змясцілі ў ІЧУ і СІЗА.
Нядаўна масавыя затрыманні прайшлі ў Лідзе. Яны пачаліся пасля фестывалю LIDBEER у пачатку верасня. З тых часоў кожны тыдзень на мясцовых прадпрыемствах праводзяць рэйды. Тых, хто спрабуе папярэдзіць пра затрыманне, таксама затрымліваюць.
За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…
Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…
Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…