Навіны

У Гродне масты правераць на надзейнасць — ім больш за 25 гадоў

Улады запланавалі абследаванне моста праз Гараднічанку па вул. Рыбацкай пасля рэканструкцыі. Таксама абследуюць і разлічаць грузападымальнасць мастоў праз Гараднічанку па вул. Ажэшка і праз Юрысдыку па вул. Мітрапаліта Філарэта. Пасля гэтага выдадуць тэхнічныя справаздачы.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. Абследаванне маста па вул. Рыбацкай каштуе 4 800 рублёў, бюджэту, па вул. Ажэшкі — 21 000 рублёў, па вул.Мітрапаліта Філарэта — 38 000 рублёў. Іх возьмуць з абласнога і гарадскога бюджэту. Абследавання правядуць у перыяд з 1 кастрычніка па 31 лістапада 2023 года.

Масты на вул. Ажэшкі і на вул. Мітрапаліта Філарэта таксама правераць на надзейнасць. Такая працэдура існуе для мастоў, якім больш за 25 гадоў.

Абследаванне павінна правесці спецыялізаваная арганізацыя, якая мае атэстат на выкананне гэтых відаў работ. Справаздача па абследаванню павінен змяшчаць у тым ліку рэкамендацыі па рэжыме эксплуатацыі і тэрмін дзеяння вынікаў абследавання. ‘

Раней стала вядома, што правераць Новы мост на Паповіча.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024