Улады запланавалі абследаванне моста праз Гараднічанку па вул. Рыбацкай пасля рэканструкцыі. Таксама абследуюць і разлічаць грузападымальнасць мастоў праз Гараднічанку па вул. Ажэшка і праз Юрысдыку па вул. Мітрапаліта Філарэта. Пасля гэтага выдадуць тэхнічныя справаздачы.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. Абследаванне маста па вул. Рыбацкай каштуе 4 800 рублёў, бюджэту, па вул. Ажэшкі — 21 000 рублёў, па вул.Мітрапаліта Філарэта — 38 000 рублёў. Іх возьмуць з абласнога і гарадскога бюджэту. Абследавання правядуць у перыяд з 1 кастрычніка па 31 лістапада 2023 года.
Масты на вул. Ажэшкі і на вул. Мітрапаліта Філарэта таксама правераць на надзейнасць. Такая працэдура існуе для мастоў, якім больш за 25 гадоў.
Абследаванне павінна правесці спецыялізаваная арганізацыя, якая мае атэстат на выкананне гэтых відаў работ. Справаздача па абследаванню павінен змяшчаць у тым ліку рэкамендацыі па рэжыме эксплуатацыі і тэрмін дзеяння вынікаў абследавання. ‘
Раней стала вядома, што правераць Новы мост на Паповіча.