Навіны

У эміграцыі памёр гродзенскі актывіст Дзяніс Швыркін (абноўлена)

Пра смерць гродзенскага актывіста Дзяніс Швыркіна 24 верасня паведамілі ў яго Facebook. Напярэдадні ён выехаў у эміграцыю пасля затрымання. Яму было 42 гады.

Паводле інфармацыі Hrodna.life, мужчына памёр вечарам 23 верасня. Прычынай сталі праблемы з сэрцам.

«У часы ўсеагульнай хлусні казаць праўду — гэта экстрэмізм. Джордж Оруэл. Бывай, любая мая Гародня, да пабачэння, мілая мая Радзіма. Я веру, што мы яшчэ ўбачымся. А пакуль цяжка. Вельмі-вельмі цяжка…», — напісаў ён у сваім апошнім пасце ў Facebook.

Дзяніс Швыркін. Фота: Facebook героя

Дзяніс Швыркін — юрыст, прадпрымальнік, працаваў у кампаніі МТС, пазней у лагістыцы, апошнім часам — у Wildberries.

У грамадскім актывізме са студэнцкіх часоў, супрацоўнічаў з арганізацыяй «Ратуша» Аляксандра Мілінкевіча, быў стваральнікам адной з першых у Беларусі моладзевых Школ Правоў Чалавека, займаўся рэгіянальнымі выдавецкімі праектамі.

У 2020 годзе падтрымліваў Віктара Бабарыку, стаў удзельнікам ініцыятыўнай групы па рэгістрацыі партыі «Разам», якую анансавала каманда Бабарыкі. Тады ж, у жніўні 2020, Дзяніс Швыркін удзельнічаў у перамовах з уладамі горада і сілавікамі як прадстаўнік грамадскасці. Пазней далучыўся да платформы «Сход», якая мела быць альтэрнатывай афіцыйнаму Усебеларускаму народнаму сходу, але праіснавала нядоўга з-за масавых рэпрэсій.

У верасні 2023 года Дзяніса Швыркіна затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён выйшаў на волю са штрафам.

UPD 6 кастрычніка. У пачатку кастрычніка правялі выкрыццё цела Дзяніса Швыркіна. Цяпер трэба пачакаць заключэння аб выкрыцці і заключэння, што смерць не носіць крымінальнага характару. Гэта можа заняць некалькі тыдняў. Тады цела можна будзе вывезці ў Беларусь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024