Навіны

У Лідзе сілавікі прыйшлі да начальніка — ён папярэдзіў падначаленага аб затрыманні

У Лідзе затрымалі мясцовага жыхара і майстра прыватнага прадпрыемства. Да яго прыйшлі пасля таго, як ён папярэдзіў падначаленага аб магчымым затрыманні. Сілавікі адсправаздачыліся аб затрыманні 23 верасня.

Затрыманы працуе на прыватным прадпрыемстве майстрам. Напярэдадні ён паведаміў падначаленаму, што на працы яго могуць затрымаць. Сілавікі сапраўды прыйшлі на працу яго затрымліваць, але мужчыны там не было. Па словах сілавікоў, ён спрабаваў схавацца.

Затрыманне ў Лідзе. Скрыншот Hrodna.life

Адкуль майстар ведаў, што падначаленага плануюць затрымаць, не раскрылі. Днём раней жыхара Ліды сапраўды затрымалі за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і пагрозы міліцыі і абразы Аляксандра Лукашэнкі і суддзі ў Telegram.

У выніку ў майстра праверылі тэлефон. Там знайшлі экстрэмісцкую інфармацыю і заклікі да гвалту над сілавікамі. Акрамя гэтага, аказалася, што сілавікі раней ужо затрымалі яго сына — студэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Чытайце таксама: «У Гродне — больш мяккія метады». Чаму ў рэгіёне паказальна затрымліваюць дырэктараў і начальнікаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025