Бізнес-центр СЭЗ "Гроднаінвест". Фота ілюстрацыйнае, grodnoinvest.by
Малы бізнес — панятак, які мы апошнія гадоў 20 рэгулярна чулі з радыё і тэлевізара. Чыноўнікі сцвярджалі, што робяць усё для падтрымкі малога бізнесу, а банкі прапанавалі бізнесоўцам ільготныя крэдыты. Звычайна малым бізнесам лічыцца небагатая кампанія на некалькі чалавек у супрацьвагу буйным карпарацыям, якія маюць мільёны на рахунках і тысячы супрацоўнікаў. Пра тое, якім чынам і сціплыя кампаніі, і буйныя карпарацыі ці вытворчасці ўплываюць на гарадскую штодзённасць, падкаст «Утульны горад» паразмаўляў з архітэктаркай Лізаветай з Менскай урбаністычнай платформы.
Гродзенскі падкаст пра ўрбаністыку «Утульны горад» вяртаецца пасля перапынку з трэцім сезонам! Слухайце размову пра ролю бізнеса ў горадзе у аўдыёверсіі або чытайце асноўныя тэзісы ў вялікім скароце ніжэй.
У падручніках па гісторыі аддзяленне гандлю ад рамёстваў называлі адной з перадумоваў паўстання гарадоў. Гандлёвыя шляхі ад пачатку ішлі па рэках і таму ўздоўж рэк узнікалі першыя гарады.
Невыпадкова ў беларускай мове адно са значэнняў слова «рынак» — цэнтральная плошча. Менавіта на месцы, дзе збіраліся гандляры, узнікала першая ў горадзе плошча. Пазней на вуліцах, што адыходзілі ад гэтай плошчы, былі амаль выключна двухпавярховыя дамы. Чаму менавіта двухпавярховых? Звычайна на першым паверсе была майстэрня рамесніка ці лаўка гандляра, а на другім — той самы тагачасны бізнесовец жыў разам са сваёй сям’ёй.
У нашыя дні бізнес усё яшчэ шмат у чым вызначае вонкавы выгляд гарадоў. Бары, кавярні, гандлёвыя цэнтры і арт-пляцоўкі становяцца месцамі прыцягнення — і горад падладжвае пад іх інфраструктуру. Напрыклад, маршруты гарадскога транспарту падладкоўваюцца пад новыя гандлёвыя цэнтры, а каля бараў і рэстарацый, якія толькі што адкрыліся, камунальным службам даводзіцца вывозіць значна больш смецця, чым раней.
Буйныя прадпрыемствы, якія ў Беларусі часцей за ўсё належаць дзяржаве, але ў шмат якіх краінах з’яўляюцца прыватнымі бізнесамі, таксама маюць вялікі ўплыў на гарадское жыццё.
Гэта і пытанне экалогіі, і пытанне транспартных маршрутаў, калі аўтобусы і тралейбусы мусяць звязваць жылы раён з прамысловай зонай, і ўзровень беспрацоўя, бо часта менавіта праз заводы і фабрыкі ў гарадах з’яўляюцца (ці знікаюць) працоўныя месцы.
Так ці інакш, гарадское жыццё нават у аўтарытарных краінах не залежыць выключна ад волі адміністрацыі. Рынак і гульцы на гэтым рынку — тое, што ўносіць моцныя карэктывы ў нашую штодзённасць.
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…