Навіны

У Гродне затрымалі хлопца з татуіроўкай «Пагоня»

Міліцыя затрымала гродзенца з татуіроўкамі «Пагоня» і ACAB. Хлопца будуць судзіць за распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі — ён паказаў татуіроўку ў сацсетках. Яго затрымліваюць не першы раз.

Хлопца затрымалі ў яго дома за распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі ў сацсетках. Мяркуючы па яго аповядзе ў відэа, гэтай сімволікай палічылі адну з яго татуіровак. Ён паабяцаў звесці тату. На відэа з затрыманнем ён быў у фанацкай майцы хакейнай каманды «Нёман».

Затрыманы за «Пагоню» і ACAB. Скрыншот Hrodna.life

Гродзенца ўжо прыцягвалі ў адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкай сімволікі» ВКонтакте ў 2022 годзе.

Хлопец распавёў, што яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці і за распіццё спіртных напояў і з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскім месцы.

A.C.A.B. — абрэвіятура, азначае «All Cops Are Bastards» («Усе копы — ублюдкі»). Яе папулярызавалі брытанскія музыкі яшчэ ў 70-х, выкарыстоўвалі падчас забастовак. Яе наносяць у выглядзе татуіровак або графіці як знак барацьбы з паліцэйскай або міліцэйскай жорсткасцю. Як правіла, татуіроўка або прынт выклікае ўвагу сілавікоў. Некаторыя яе формы трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага і сучаснай Літоўскай Рэспублікі. Быў гербам Беларусі з 1991 па 1995 год, Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе, да гэтага часу выкарыстоўваецца ў гербах Віцебскай і Гомельскай абласцей і гербах шэрагу беларускіх гарадоў. У Беларусі мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. З 1995 года выкарыстоўваецца беларускай апазіцыяй і нацыянальна-арыентаванай часткай грамадства разам з бел-чырвона-белым сцягам як сімвал пратэсту. У тым ліку з’яўляўся падчас пратэстаў 2020 года. За выкарыстанне герба часта штрафавалі і арыштоўвалі. На верасень 2023 года «Пагоня» не прызнаная экстрэмісцкай сімволікай.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025