Навіны

У гродзенскім чаце падпрацоўкі набіраюць людзей для «працы са зброяй» у Афрыцы. Працадаўца звязаны з Лукашэнкам

У Telegram-чаце «Падпрацоўка ў Гродна, праца, вакансіі» з’явілася незвычайная аб’ява з прапановай працы. Выявілася, так вярбуюць людзей для адпраўкі ў Афрыку. Кампанія звязана з даўнім паплечнікам Лукашэнкі і трэнавалася ў ПВК Вагнера.

Праз чат набіраюць кандыдатаў у прыватную ахоўную кампанію. Крытэрыі: узрост ад 21−40, рост ад 170 см, спартыўны целасклад, адсутнасць судзімасцяў. Людзям з вышэйшай адукацыяй пасля перападрыхтоўкі абяцаюць кіруючыя пасады. Кампанія прапануе «стабільную зарплату ад 3500, страхоўку, камандзіроўкі за мяжу». Для сувязі трэба пісаць у асабістыя паведамленні.

Гатоўнасць да ўдзелу ў баявых дзеяннях

З чалавекам, які размясціў аб’яву, звязаўся журналіст «Зеркала». У часе гутаркі высветлілася, што да кандыдатаў сур’ёзныя патрабаванні, «бо праца са зброяй». Пры гэтым праца чакае на тэрыторыі Афрыкі і Блізкага Усходу. Назву кампаніі журналісту так і не сказалі, заявіўшы: «У інтэрнэце вы пра нас інфармацыю не знойдзеце».

Тая самая аб’ява. Скрыншот Hrodna.life

На загадкавую вакансію прымаюць з беларускім грамадзянствам, але «забаронена» працаваць з украінскім, грузінскім і краін ЕС. Суразмоўца паабяцаў кантракт мінімум год і працу за мяжой. Ёсць нюанс: трэба быць гатовым да ўдзелу ў баявых дзеяннях. Нібыта гэта крайні выпадак, «але ў Афрыцы такое можа быць». Таксама прыйдзецца пераносіць фізічныя нагрузкі. Графік працы нармаваны, але будуць і начныя змены.

Суразмоўца папрасіў даслаць яму падрабязную інфармацыю-прозвішча, імя, узрост, вага, рост, нумар тэлефона, расказаць пра апошняе месца працы, стан здароўя і гатоўнасць працяглы час працаваць у афрыканскіх краінах. Праз некалькі дзён журналісту адказалі, што ён не падыходзіць для працы ў гэтай кампаніі.

Высветлілася, што кантракт прапануюць заключыць з прыватным ахоўным прадпрыемствам «ГардСервис». У адной з краін Цэнтральнай Афрыкі трэба будзе ахоўваць аб’екты і навучаць мясцовых вайскоўцаў, распавёў чалавек, якому ўдалося прайсці адбор. Яму сказалі, што група практычна ўкамплектаваная.

Што за кампанія?

Афіцыйнага сайта ў кампаніі «ГардСэрвіс» няма. У адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб для яе пазначаны пяць нумароў. Па трох з іх не адказалі, а ў двух іншых выпадках адмаўлялі, што тэлефоны звязаныя з ахоўнай кампаніяй. Аб наборы супрацоўнікаў таксама нічога не ведалі.

У 2020 годзе паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі супрацоўнікі гэтай кампаніі атрымалі права прымяняць агнястрэльную зброю. У іншых фірмаў у гэтай сферы дзейнасці такога дазволу няма. У снежні 2021 года стала вядома, што «ГардСэрвіс» патрапіў пад санкцыі Еўразвяза, ЗША, Вялікабрытаніі і Канады.

В июле 2022 года Белорусский расследовательский центр пісаў, што «ГардСэрвіс» зьвязаны з былым кіраўніком справаў Лукашэнкі Віктарам Шэйманам. У жніўні таго ж года, паводле інфармацыі «Зеркала», супрацоўнікаў «ГардСэрвісу» трэніравалі найміты з ЧВК Вагнера. У канцы жніўня стала вядома, што ПВК Вагнера прапануе сваім наймітам шукаць іншую працу праз канкурэнцыю з Міністэрствам абароны Расіі ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе.

Чытайце таксама: Белорусы больше не смогут поменять паспорт за границей (обновлено)

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025