Навіны

Нерухомасць тыдня: кватэра з зонай адпачынку на даху, дзе можна смажыць шашлык і займацца спортам

Прадаецца двухпакаёвая кватэра ў «элітным» доме на Будзёнага, 28. На даху дома ёсць зона для адпачынку: там можна займацца спортам, смажыць шашлык, загараць і адпачываць. У доме ўсталяваны свой воданагравальнік — гарачую ваду летам не адключаюць. А ў ацяпляльны перыяд цеплатэхнік рэгулюе падачу цяпла.

Кватэра размешчана на апошнім паверсе пяціпавярхоўкі 2018 года пабудовы. Агульная плошча — 59,5 кв. м. Ёсць тэраса на 11,8 кв.м, на якую можна выйсці з кожнага пакоя. У кватэры — вокны да падлогі. Дызайнерскі рамонт зроблены ў цёплых светлых танах. У інтэр'еры шмат дрэва, бэжавага і карычневага колераў. У сумешчаным санвузле — яркія зялёныя дэталі.

Каля узмоцненых металічных уваходных дзвярэй ёсць відэадамафон з функцыяй запісу. Ёсць ахоўная сігналізацыя.

Двор дома абнесены плотам. На тэрыторыі ёсць паркоўкі для аўтамабіляў і ровараў (доступ праз мабільны дадатак і чып-ключ), дзіцячая пляцоўка. У доме і на тэрыторыі ёсць сістэма відэаназірання.

Ёсць і падземная паркоўка — дадаткова можна купіць машынамесца. Тут жа ёсць кладоўка на 3,8 кв. м.

Дом знаходзіцца ў раёне з развітой інфраструктурай. У крокавай даступнасці знаходзяцца аўто і чыгуначны вакзалы, прыпынкі грамадскага транспарту.

Кошт — $ 75 000. Кватэру будзе выгадна здаваць у арэнду, лічаць прадаўцы.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць вялікую кватэру з саунай і масажнай ваннай

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025