Навіны

Былы мясакамбінат у цэнтры Гродна нарэшце прадалі. Там пабудуюць таунхаусы

Тэрыторыю і будынкі першага ў Гродне мясакамбіната на Камунальнай прадалі на таргах 24 жніўня. На продаж былі выстаўлены 16 пабудоў. У выніку цану знізілі ўдвая.

На таргі з’явіўся адзін удзельнік. Ён атрымаў маёмасць і права арэнды зямлі на 50 гадоў за пачатковы кошт і дадаткова 5% ад яго — 570 150 рублёў ($ 180 тыс.). Новы гаспадар старой гродзенскай рэзні адмовіўся называць сваё імя, піша «Вечерний Гродно».

Па ўмовах продажу трэба правесці рэканструкцыю нерухомасці і пабудаваць на гэтым месцы жылую сядзібную забудову гарадскога тыпу — таунхаусы і падобныя па архітэктуры дамы. Таксама дазволена пабудаваць асобныя аб’екты абслугоўвання — крамы, офісы, кабінеты з паслугамі. Увесці пабудовы ў эксплуатацыю трэба будзе не пазней, чым праз чатыры гады ад моманту падпісання дамовы куплі-продажы.

Участак з басейнам і вежай

Плошча ўчастка на вуліцы Камунальнай, за стадыёнам «Нёман» — 1,32 га. Самы стары будынак — склад 1912 года пабудовы, плошчай амаль 2,5 тыс. кв.м. Большасць жа пабудоў былі ўзведзены ўжо ў савецкі час. Ёсць вежа і басейн (тэхнічны вадаём) у 218 кв.м з бетонным дном. Некаторыя будынкі прадаваліся з дзейнымі дамовамі арэнды, максімальны тэрмін — да верасня 2025 года.

Участак з будынкамі спрабавалі прадаць з траўня 2019 года. У кастрычніку 2022 года за ўчастак хацелі 1 млн 479,9 тыс. рублёў (амаль $ 600 тыс). Спачатку пабудовы прапаноўвалі зносіць, пасля ўсё ж дазволілі рэканструяваць пад жыллё.

Гэтае месца адвялі пад сядзібную забудову паводле праекта дэтальнага планавання цэнтра Гродна і Генеральнага плану развіцця да 2030 года. Па плане, таунхаусы на Камунальнай павінны пабудаваць да 2025 года.

Першы мясакамбінат і помнік прамысловай архітэктуры

На пачатку ХХ стагоддзя тут была гарадская рэзня — мясакамбінат. З яе пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне. Савецкая ўлада рэзню нацыяналізавала — так з’явіўся гродзенскі мясакамбінат. На гэтым месцы ён быў да 1970-х гг., пакуль не пачаў працаваць сучасны мясакамбінат. Цяпер ніводны з будынкаў разні не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, хаця фактычна яны з’яўляюцца помнікамі прамысловай архітэктуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025