Конная міліцыя ў Лідзе. Крыніца: Telegram-канал УУС Гродзенскага аблвыканкама
У Лідзе будзе працаваць конны нарад патрульна-паставой службы. Гэта першы конны атрад у Гродзенскай вобласці з 2006 года, паведамілі ў Telegram-канале Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
Асобны конны атрад патрульна-паставой службы стварылі на базе Лідскага раённага аддзялення унутраных спраў. Патруль будзе працаваць на вуліцах Ліды.
З 1991 да 2006 года ў Гродне існавала конная міліцыя. Гродзенскае коннае падраздзяленне было адзіным у Беларусі. Яно патрулявала цяжкадаступныя месцы ў горадзе і прыгарадзе: Пышкі, Румлёўскі парк, набярэжную, дачы. Конны ўзвод ліквідавалі ў 2006 годзе, бо ўтрымліваць коней было дорага.
У 2008 годзе міліцыянты ў Гродне патрулявалі на веласіпедах лясныя сцежкі, але такі від патрулявання не прыжыўся. Пазней да ідэі яшчэ некалькі разоў вярталіся, але без поспеху.
Чытайце таксама: Стваралі гораду непаўторны імідж. Як адзіны ў Беларусі конны ўзвод 15 гадоў патруляваў вуліцы Гродна
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…