Навіны

За хабар $ 1300 судзяць дырэктара прадпрыемства і дэпутата з Гродзеншчыны

У судзе Воранаўскага раёна за хабар судзяць Юзафа Станіслававіча Сурконта. Верагодна, гэта мясцовы дэпутат і былы дырэктар сельгаспрадпрыемства з аграгарадка Бальцінікі.

UPD 8 красавіка 2024 года. Сурконта асудзілі на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 350 базавых велічынь (14 000 рублёў) і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на тры гады.

Пасяджэнні паводле ч. 2 арт. 430 КК «Атрыманне хабару» пачаліся 21 жніўня. Суддзя — Іван Ластоўскі.

У сакавіку 2023 года міліцыя паведаміла пра затрыманне за карупцыю 59-гадовага кіраўніка дзяржаўнага сельскагаспадарчага прадпрыемства Воранаўскага раёна. Сурконту як раз 59 гадоў.

Затрыманы атрымліваў хабары на сістэмнай аснове і ўвогуле атрымаў іх на 3600 рублёў (на той момант — каля $ 1300). Яго ўзялі з доказамі злачынства пры атрыманні ўзнагароджання ад спецыяліста па продажах прадпрыемства — пастаўшчыка дабавак для кармлення буйной рагатай жывёлы. У дачыненні да дырэктара распачалі крымінальную справу за хабар.

Мяркуючы па сайце chinovniki.info, Сурконт — дэпутат Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання і дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства «Эліт-Агра Бальцінікі» (былы саўгас «Беняконскі»). Таксама ён член камісіі па эканоміцы, развіцці прадпрымальніцтва і аграрных пытаннях раённага Савета дэпутатаў.

Юзаф Сурконт. Фота: voran.by

У «Эліт-Агра Бальцінікі» журналісту Hrodna.life сказалі, што мужчына ў іх больш не працуе і пакуль не перайшоў у іншую арганізацыю на іншую пасаду. На пытанне, ці затрыманы мужчына, адказалі «Напэўна». За што менавіта ён затрыманы, на прадпрыемстве не ведаюць.

На сайце Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў у жніўні 2023 года дырэктарам прадпрыемства назвалі Уладзіміра Савоську. У арганізацыі пацвердзілі, што новым дырэктарам прызначылі менавіта яго.

Чым займаецца «Эліт-Агра Бальцінікі»

Займаецца малочна-мясной жывёлагадоўляй і вырошчваннем збожжавых культур, пчалярствам. Іх угоддзі — 3386 га, ралля — 2253 га. Названы па назве вёскі Бальцінікі ў Воранаўскім раёне. На тэрыторыі прадпрыемства знаходзяцца малочна-таварныя фермы, агароднінасховішчы, шырокі аўтапарк са спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікай, пчальнік.

За час працы на свае і крэдытныя сродкі прадпрыемства пабудавала два малочна-таварныя комплексы «Забейгі» і «Літвіца», адрамантавалі восем ферм, пабудавалі бульбасховішча.

У інспекцыі нагляду і прафілактыкі Воранаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў шэраг заўваг да працы прадпрыемства.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024