Навіны

Нерухомасць тыдня: купіць вялікую кватэру з саунай і масажнай ваннай

У Гродне прадаюць трохпакаёвую кватэру на Вішняўцы. Яе перавага — ванны пакой з кутняй масажнай ваннай і шматфункцыянальнай душавой кабінай. Яшчэ там ёсць ўласная сауна і джакузі.

Кватэра размешчана на пятым паверсе 13-павярховага дома па вул. Кабяка, 10. Агульная плошча — 101 кв. м. У кватэры дзве зашклёныя лоджыі і два санвузлы — раздзельны і сумешчаны.

Пры рамонце выкарыстоўвалі толькі якасныя матэрыялы, сцвярджаюць прадаўцы. Ёсць убудаваная бытавая тэхніка. Кухня сумешчана з гасцінай. Рамонт зроблены ў стрыманых колерах, але ёсць яркія дэталі — ярка-чырвоныя крэслы, свяцільні і прадметы дэкору. На кухні - барная стойка. У гасцінай — стол і канапа. Адзін з пакояў зроблены спальняй, другі - дзіцячай. У дзіцячай ёсць яшчэ адно спальнае месца і турнік.

У крокавай даступнасці ад дома знаходзіцца гандлёвы цэнтр Triniti, крамы, гарадская бальніца № 4, школы, дзіцячыя сады, банкі, салоны прыгажосці, забаўляльныя ўстановы, цырульні. Побач прыпынкі грамадскага транспарту.

Кватэра гатовая для пражывання і прадаецца з мэбляй і тэхнікай. Кошт — $ 95 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць двухузроўневыя кватэры ў Гродне — у эка-раёне і гатовыя да пражывання

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024