У Гродне прадаюць трохпакаёвую кватэру на Вішняўцы. Яе перавага — ванны пакой з кутняй масажнай ваннай і шматфункцыянальнай душавой кабінай. Яшчэ там ёсць ўласная сауна і джакузі.
Кватэра размешчана на пятым паверсе 13-павярховага дома па вул. Кабяка, 10. Агульная плошча — 101 кв. м. У кватэры дзве зашклёныя лоджыі і два санвузлы — раздзельны і сумешчаны.
Пры рамонце выкарыстоўвалі толькі якасныя матэрыялы, сцвярджаюць прадаўцы. Ёсць убудаваная бытавая тэхніка. Кухня сумешчана з гасцінай. Рамонт зроблены ў стрыманых колерах, але ёсць яркія дэталі — ярка-чырвоныя крэслы, свяцільні і прадметы дэкору. На кухні - барная стойка. У гасцінай — стол і канапа. Адзін з пакояў зроблены спальняй, другі - дзіцячай. У дзіцячай ёсць яшчэ адно спальнае месца і турнік.
У крокавай даступнасці ад дома знаходзіцца гандлёвы цэнтр Triniti, крамы, гарадская бальніца № 4, школы, дзіцячыя сады, банкі, салоны прыгажосці, забаўляльныя ўстановы, цырульні. Побач прыпынкі грамадскага транспарту.
Кватэра гатовая для пражывання і прадаецца з мэбляй і тэхнікай. Кошт — $ 95 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць двухузроўневыя кватэры ў Гродне — у эка-раёне і гатовыя да пражывання